11 ліпеня каля 3 гадзін ночы на вуліцы Зыбіцкай супрацоўнікі сталічнага атрада міліцыі асаблівага прызначэння ўбачылі, як з парапета ў раку зваліўся малады чалавек і пачаў тануць, паведамляе МУС [1].
Міліцыянер пераскочыў праз агароджу і паплыў на дапамогу маладому чалавеку. Услед за ім на дапамогу ў раку скокнуў нераўнадушны чалавек, які праходзіў міма. Сумеснымі намаганнямі яны выцягнулі з вады небараку.
На месца была выкліканая хуткая медыцынская дапамога. Шпіталізацыя жыхару Мінска не спатрэбілася. На жаль, мужчына, які аказаў дапамогу, не паведаміў пра сябе і яго звесткі невядомыя.
Міліцыянеры ўдзячны незнаёмцу за дапамогу.
Спасылкі
[1] https://t.me/s/pressmvd
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne
[4] https://zviazda.by/be/tags/mus