«Лабараторыя інавацыйных праектаў» запрашае хлопцаў і дзяўчат ва ўзросце ад 16 да 25 гадоў прыняць удзел у бясплатным анлайн-курсе па аратарскім майстэрстве. Па яго выніках будзе арганізаваны конкурс відэаролікаў «Удзел моладзі ў глабальных дзеяннях» (тэма Міжнароднага Дня моладзі 2020 года, які будзе адзначацца 12 жніўня). Курс пройдзе з 27 па 31 ліпеня ў выглядзе інтэнсіву са штодзённых вэбінараў на платформе Zoom і выканання практыкумаў паміж імі на платформе Moodle.
Мэта анлайн-курса — павысіць камунікатыўныя кампетэнцыі моладзі і дапамагчы ў фармуляванні і эфектыўным данясенні да грамадскасці свайго пункту гледжання па тэме ўдзелу моладзі ў глабальных выкліках.
Удзельнікам курса па аратарскім майстэрстве будуць прапанаваныя наступныя тэмы: «Як выбраць тэму выступлення?», «Структура публічнага выступлення», «Як даказаць, што вы разбіраецеся ў тэме?», «Відэакамера і мікрафон: асаблівасці выступлення анлайн», «Рэкамендацыі па падрыхтоўцы да конкурсу».
Абавязковая ўмова — выкарыстанне камеры і мікрафона, паколькі будзе арганізавана групавое абмеркаванне.
Усе выпускнікі анлайн-курса атрымаюць электронныя сертыфікаты. Удзельнікам конкурсу відэаролікаў выдадуць электронныя пасведчанні, а пераможцы будуць узнагароджаны друкаванымі дыпломамі і каштоўнымі
Падаць заяўку на навучанне і ўдзел ва ўступным вэбінары можна па спасылцы [1].
Арганізатары пацвердзяць заяўку, у лісце будзе спасылка на ўваход на першы вэбінар, а таксама інструкцыя па рэгістрацыі на платформе Moodle.
Па ўсіх пытаннях адносна анлайн-курса можна звяртацца да дырэктара ўстановы «Лабараторыя інавацыйных праектаў» Віталія Нікановіча па электроннай пошце: vitali@e-edu.org або праз месэнджары тэкстам: +375 29 869 39 21 (Viber, Whats App, Telegram, Signal).
Надзея НІКАЛАЕВА
Прэв’ю: lifehacker.ru
Спасылкі
[1] https://zoom.us/meeting/register/tJArc-iuqjMpGtX4rHAj6IVhyF24gDPjpUtd
[2] https://zviazda.by/be/tags/moladz
[3] https://zviazda.by/be/tags/vebinar
[4] https://zviazda.by/be/tags/aratar
[5] https://zviazda.by/be/tags/aratarskae-maysterstva