У пасёлку Тухард Таймырскага раёна Краснаярскага краю Расійскай Федэрацыі ўвялі рэжым НС пасля разліву 44 т авіяцыйнага паліва і траплення яго ў возера. Аб гэтым паведамляецца на сайце адміністрацыі раёна, перадае rbc.ru. [1]
«У сувязі з разлівам авіяцыйнага паліва ў пасёлку Тухард уведзены рэжым НС муніцыпальнага характару», - гаворыцца ў паведамленні.
У адміністрацыі раёна ўдакладнілі, што паліва трапіла ў возера плошчай 600 кв. метраў.
Прэв’ю: David McNew / Getty Images
Спасылкі
[1] https://www.rbc.ru/rbcfreenews/5f0bf3689a79473222e25b79
[2] https://zviazda.by/be/tags/vozera
[3] https://zviazda.by/be/tags/paliva
[4] https://zviazda.by/be/tags/nadzvychaynae-zdarenne