У Выдавецкім доме «Звязда» ўбачылі свет дзве кнігі Уладзіміра Ліхадзедава: «Блакада» і «75 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне».
«Блакада» — новы філакартычны альбом вядомага беларускага калекцыянера Уладзіміра Ліхадзедава, лаўрэата Прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне». Ён будзе добрым памочнікам у вывучэнні сапраўднай, праўдзівай гісторыі. Старыя паштоўкі, многія з якіх — мастацкія, фотаздымкі часоў Вялікай Айчыннай, дакументы і лісты жыхароў з блакаднага Ленінграда сваім родным і сябрам паўстаюць перад намі пераканаўчымі апавядальнікамі аб Ленінградскай блакадзе, адлюстроўваюць ваенныя падзеі і побыт звычайных гараджан, быццам жывыя сведкі страшнага, але не забытага часу. Можна чытаць на беларускай, рускай і англійскай мовах.
«75 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне» — чарговая кніга гісторыка, прысвечаная 75-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Унікальную калекцыю арыгінальных фотаздымкаў і паштовак даваеннага, ваеннага часу і сучаснасці, многія з якіх публікуюцца ўпершыню, выпускаў агітацыйных плакатаў «Раздавім фашысцкую гадзіну». Прачытаўшы кнігу можна меркаваць пра няпросты шлях, які давялося прайсці нашай Айчыне, каб аднавіцца пасля ваеннага ліхалецця.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/vydavecki-dom-zvyazda-2
[2] https://zviazda.by/be/tags/knigi
[3] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-lihadzedau