Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Анджэя Дуду з выбраннем на чарговы тэрмін на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Польшча, паведамляе [1] прэс-служба беларускага лідара.
«Выбар дзясяткаў мільёнаў палякаў, які забяспечыў пераможны вынік галасавання, пераканаўча сведчыць аб падтрымцы народам курсу на ўмацаванне польскай дзяржавы, павышэнне дабрабыту і бяспекі яе грамадзян», — гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што разлічвае на далейшае ўмацаванне заснаваных на даверы і павазе добрасуседскіх адносін і канструктыўнага супрацоўніцтва паміж Мінскам і Варшавай ва ўсіх галінах узаемнага інтарэсу.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Анджэю Дуду плённай працы на вышэйшай дзяржаўнай пасадзе, а жыхарам Польшчы — міру, грамадзянскай згоды і хуткага пераадолення часовых цяжкасцей.
Прэв’ю: gazeta.ru
Спасылкі
[1] http://president.gov.by/ru/news_ru/view/pozdravlenie-andzheju-dude-s-izbraniem-na-post-prezidenta-respubliki-polsha-24033/
[2] https://zviazda.by/be/tags/andzhey-duda
[3] https://zviazda.by/be/tags/polshcha