Разгерметызацыя нафтаправода ў Камсамольскім раёне Хабараўскага краю Расійскай Федэрацыі прывяла да забруджвання возера Голае, праводзіцца праверка. Аб гэтым паведамляецца на сайце следчага ўпраўлення СК РФ па Хабараўскім краі і Яўрэйскай аўтаномнай вобласці, цытуе [1] ТАСС.
«У выніку разгерметызацыі нафтаправода, размешчанага ў Камсамольскім раёне, нафтапрадукты трапілі ў возера Голае. Па дадзеным факце следчымі органамі Следчага камітэта Расійскай Федэрацыі па Хабараўскам краі і Яўрэйскай аўтаномнай вобласці праводзіцца праверка», — гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што месца разліву знаходзіцца ў цяжкадаступным раёне, туды выехала следча-аператыўная група. Нафтаправод перакрылі, уцечка нафтапрадуктаў лакалізаваная, адзначаюць у СК. Пра маштабы ўцечкі не паведамляецца.
Прэв’ю: finance.rambler.ru
Спасылкі
[1] https://tass.ru/proisshestviya/8956941
[2] https://zviazda.by/be/tags/nafta
[3] https://zviazda.by/be/tags/ucechka
[4] https://zviazda.by/be/tags/naftapravod