У аўторак ноччу ў Гомелі таксіст, які праязджаў па вуліцы Дворнікава, знайшоў [1] каля праезнай часткі мужчыну з раненнямі. Была выклікана хуткая дапамога і міліцыя. Медыкі, якія прыбылі на месца, канстатавалі смерць мужчыны. Пры аглядзе месца здарэння следчыя знайшлі ў альтанцы на дваровай тэрыторыі, недалёка ад праезнай часткі, другога мужчыну без прыкмет жыцця, паведамляе [2] Следчы камітэт.
Папярэдне ўстаноўлена, што два мясцовыя жыхары ва ўзросце 38 і 32 гадоў у начны час знаходзіліся ў гэтай альтанцы і гучна слухалі музыку. Ім былі нанесены цялесныя пашкоджанні, ад якіх яны памерлі.
Узбуджаная крымінальная справа па п.1 ч.2 арт.139 (забойства двух асоб) Крымінальнага кодэкса.
Праводзіцца комплекс следчых дзеянняў і аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, накіраваных на ўстанаўленне асобы злачынца. Прызначана правядзенне шэрагу экспертыз. Шукаюцца відавочцы здарэння.
Грамадзян, якім што-небудзь вядома аб дадзеным злачынстве, просяць патэлефанаваць 8029-743-75-45 або 102.
Прэв’ю: СК
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/be/news/20200714/1594707065-cely-dvuh-muzhchyn-znoydzeny-gomeli-na-mescy-pracue-sledcha-aperatyunaya
[2] https://web.telegram.org/#/im?p=@skgovby
[3] https://zviazda.by/be/tags/zaboystva
[4] https://zviazda.by/be/tags/sledchy-kamitet
[5] https://zviazda.by/be/tags/smerc
[6] https://zviazda.by/be/tags/gomel