Тэмпература паветра ў Беларусі 13 ліпеня была на 2-6 градусаў ніжэйшай за кліматычную норму, паведамілі [1] БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
«У мінулыя суткі захоўвалася халаднаватае надвор’е з сярэднясутачнай тэмпературай паветра плюс 13-16 градусаў, што на 2-6 градусаў ніжэй за кліматычную норму. Ноччу было 8-13 градусаў вышэй за нуль, днём — 18-22 градусы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах краіны згушчаліся непрацяглыя туманы. Днём па ўсходзе краіны прайшлі невялікія кароткачасовыя дажджы», — сказалі ў Белгідрамеце.
Сёння ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў, толькі па ўсходзе пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер прагназуецца паўночны, паўночна-заходні ўмераны, па ўсходзе парывісты, месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра днём складзе 17-23 градусы цяпла.
Прэв’ю: junona.pro
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/society/view/temperatura-pavetra-u-belarusi-13-lipenja-byla-na-2-6-gradusau-nizhejshaj-za-normu-89442-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/nadvore
[3] https://zviazda.by/be/tags/belgidramet