У чэрвені ў параўнанні з маем спажывецкія цэны выраслі на 0,19%, паведамляе [1] агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на Нацбанк.
Па дадзеных на чэрвень 2020 года, за год сярод прадуктаў харчавання, на якія не рэгулююцца цэны, больш за ўсё падаражэлі крупы і бабовыя (на 13,4%), а таксама курыныя яйкі (на 10,5%). Патаннелі мяса і мясапрадукты (на 0,5%), соль (на 0,7%). У сярэднім цэны на плодаагароднінную прадукцыю выраслі амаль на 22%.
Цэны на тытунёвыя вырабы за год выраслі на 14%. Таксама падаражэлі паслугі вышэйшай (на 18,5%) і сярэдняй спецыяльнай адукацыі (на 14,6%), паслугі дашкольных устаноў (на 10%). Цэны на страхаванне асабістага транспарту прыбавілі 15,9%.
Прэв’ю: tv.ua
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/za-god-potrebitelskie-czeny-vyrosli-na-52-chto-podorozhalo-i-podeshevelo-bolshe-vsego/
[2] https://zviazda.by/be/tags/ceny
[3] https://zviazda.by/be/tags/tavar
[4] https://zviazda.by/be/tags/spazhyveckiya-rashody
[5] https://zviazda.by/be/tags/cana