Еўрапейскі саюз прыняў рашэнне выключыць Сербію і Чарнагорыю са свайго спісу бяспечных краін, для якіх з 1 ліпеня адкрытыя межы ЕС, паведамляе Reuters [1].
На такія меры Еўрасаюз вырашыў пайсці ў сувязі з распаўсюджваннем каранавіруса ў гэтых дзвюх краінах. Абноўлены спіс будзе апублікаваны ў бліжэйшы час.
Пасля выключэння Сербіі і Чарнагорыі ў спісе будзе 13 краін.
Спасылкі
[1] https://www.reuters.com/
[2] https://zviazda.by/be/tags/eurasayuz