Вынікі першай фазы клінічных выпрабаванняў на людзях вакцыны ад каранавіруснай інфекцыі, якая распрацоўваецца амерыканскай кампаніяй Moderna, паказалі павышэнне імунітэту да віруса ва ўсіх удзельнікаў. Папярэдняя справаздача аб даследаваннях апублікавана ў медыцынскім часопісе New England Journal of Medicine, паведамляе РБК [1].
У выпрабаваннях прымалі ўдзел 45 чалавек ва ўзросце ад 18 да 55 гадоў. Ім зрабілі дзве ін'екцыі вакцыны mRNA-1273 з інтэрвалам у 28 дзён у розных дазіроўках - 25, 100 і 250 мікраграмаў.
У выніку ва ўсіх добраахвотнікаў з'явіліся антыцелы да каранавіруса. Пры паўторнай вакцынацыі іх лік шматкроць вырас, прычым самы моцны імунны адказ назіраўся ў групы, якой ўводзілі найменшую дазіроўку.
Прыкладна ў паловы выпрабавальнікаў пасля ін'екцый з'явіліся пабочныя эфекты: галаўны боль, стомленасць, дрыжыкі, мышачны боль. Яны пачасціліся пасля ўвядзення другой частцы вакцыны. Нягледзячы на гэта распрацоўшчыкі прэпарата не выявілі крытычных прычын для спынення далейшых даследаванняў.
Раней у чэрвені навукоўцы з кампаніі Moderna правялі выпрабаванні сваёй вакцыны на жывёлах, якія паказалі, што прэпарат не прыводзіць да больш цяжкага працякання COVID-19.
Прэв’ю: mknews.de
Спасылкі
[1] https://www.rbc.ru/rbcfreenews/5f0e92fa9a79475010767803?from=newsfeed
[2] https://zviazda.by/be/tags/zsha
[3] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus