Тэхналагiчныя работы на апаратна-праграмным комплексе Банкаўскага працэсінгавага цэнтра будуць праводзіцца 17 ліпеня з 3:00 да 06:30, піша [1] агенцтва «Мінск-Навіны».
У названы час магчымыя кароткатэрміновыя перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў карт банкаў, якія карыстаюцца паслугамі цэнтра, а таксама ў сетцы арганізацый гандлю (сэрвісу), пунктаў выдачы наяўных, прылад самаабслугоўвання, банкаматаў.
Банкаўскі працэсінгавы цэнтр абслугоўвае звыш 9 млн карт, лік падлучаных да яго арганізацый гандлю і сэрвісу перавышае 88,3 тыс., тэрміналаў - 134,3 тыс., банкаматаў і інфакіёскаў - больш чым па 2,4 тыс.
Прэв’ю: niann.ru
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/pereryvy-v-rabote-kartochek-nekotoryh-bankov-vozmozhny-17-iyulya/
[2] https://zviazda.by/be/tags/bankauski-pracesingavy-centr
[3] https://zviazda.by/be/tags/kartki
[4] https://zviazda.by/be/tags/bankauskiya-kartki