Пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ад 14 ліпеня 2020 года нумар 48 прадоўжана дзеянне пастановы МАРГ аб рэгуляванні цэн на сацыяльна значныя тавары ад 15 красавіка 2020 года нумар 30. Дакумент сёння афіцыйна апублікаваны [1] на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Дзеянне пастановы МАРГ аб рэгуляванні цэн на сацыяльна значныя тавары ад 15 красавіка 2020 года нумар 30 прадаўжаецца з 90 да 180 дзён. Акрамя таго, з пераліку сацыяльна значных тавараў была выключана пітная вада.
Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Як паведамлялася, раней МАРГ удакладніў пералік сацыяльна значных тавараў, цэны на якія ў адпаведнасці з пастановай міністэрства ад 15 красавіка 2020 года нумар 30 часова рэгулюе дзяржава. Міністэрствам была прынята пастанова нумар 45 ад 23 чэрвеня 2020 года. У адпаведнасці з ёй са сферы цэнавага рэгулявання выключыліся кава, кансервы мясныя і з рыбы, сухое малако, цвёрдае туалетнае і гаспадарчае мыла, запалкі, жаночыя гігіенічныя пракладкі, падгузкі (дзіцячыя і дарослыя), туалетная папера.
Спасылкі
[1] http://pravo.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/marg
[3] https://zviazda.by/be/tags/peralik-sacyyalna-znachnyh-tavarau