З 16 да 19 лiпеня праходзiць ХХIХ Мiжнародны фестываль мастацтваў «Славянскi базар у Вiцебску». Белтэлерадыёкампанiя традыцыйна правядзе днi культурнага форуму разам з канкурсантамi, артыстамi i гасцямi, каб паказаць усю палiтру фестывальных падзей.
Тэлеканал «Беларусь 1» будзе асвятляць форум у выпусках навiн i сюжэтах вынiковых праграм «Панарама» i «Галоўны эфiр», эксклюзiўныя iнтэрв'ю будуць выходзiць у «Добрай ранiцы, Беларусь!».
Выступленнi ўдзельнiкаў ХХIХ Мiжнароднага конкурса выканаўцаў эстраднай песнi «Вiцебск-2020» гледачы ўбачаць 19 лiпеня ў праграме «Славянскi хiт». Вечарам нас таксама чакае ўрачыстае закрыццё «Славянскага базару ў Вiцебску — 2020», дзе будуць аб'яднаны другая частка дарослага конкурсу («Сусветны хiт»), выступленнi прызнаных майстроў эстрады i цырымонiя ўзнагароджання пераможцаў i дыпламантаў форуму мастацтваў.
Праграму ХVIII Мiжнароднага дзiцячага музычнага конкурсу «Вiцебск-2020» у прамым эфiры гледачы ўбачаць на «Беларусь 3».
Прэв’ю: telesputnik.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kultura
[2] https://zviazda.by/be/tags/slavyanski-bazar-u-vicebsku
[3] https://zviazda.by/be/tags/belteleradyyokampaniya