Кітайскі палярны ледакол адправіўся ў Арктыку.
Кітайскія навукоўцы праводзяць ў 11-ю па ліку экспедыцыю ў Арктыку на борце першага пабудаванага ў Кітаі палярнага ледакола «Сюэлун-2». Ледакол выйшаў з порта Шанхая, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Гэтая экспедыцыя стала першай навуковай экспедыцыяй у Арктыку для ледакола «Сюэлун-2» («Снежны дракон-2»). Раней у красавіку ён завяршыў сваю першую экспедыцыю ў Антарктыку. Чакаецца, што ледакол вернецца ў Шанхай ў канцы верасня. За гэты час яму трэба будзе пераадолець 12 тысяч марскіх міль.
Экспедыцыя арганізавана Міністэрствам прыродных рэсурсаў КНР. У яе рамках плануецца правесці серыю даследаванняў біялагічнай разнастайнасці і экасістэм, закіслення акіяна і хімічнага асяроддзя, а таксама новых забруджвальнікаў у такіх раёнах, як Чукоцкае плато, Канадская катлавіна і цэнтральная частка Паўночнага Ледавітага акіяна.
Прэв’ю: neftegaz.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya