І апанавала звыш 8 тысяч гектараў палеткаў.
Полчышчы саранчы ў ліпені абрынуліся на ўгоддзі плошчай больш чым 8 тысяч гектараў у правінцыі Юньнань (Паўднёва-Заходні Кітай). Пра гэта паведамілі мясцовыя ўлады, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Па дадзеных правінцыйнага упраўлення лясной і стэпавай гаспадаркі, мацней за ўсё пацярпела ад нашэсця гарадская акруга Пуэр, дзе ва ўладзе шкоднікаў апынуліся 8018 гектараў, тады як у Сішуанбаньна-Дайскай аўтаномнай акрузе яны захапілі 78 га.
Каб спыніць нашэсце, мясцовыя ўлады выкарыстоўвалі хімічныя і біялагічныя сродкі, у тым ліку распылялі з дронаў пестыцыды. У барацьбе з саранчой было задзейнічана звыш 31 тыс.чалавек.
Эксперты лічаць, што сітуацыя ўзятая пад кантроль, аднак да верасня чакаецца міграцыя ў Кітай з-за мяжы новых раёў, якія могуць стварыць дадатковыя цяжкасці.
Прэв'ю: newtimes.kz
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya