Пасадачны модуль і месяцаход кітайскага зонда «Чан’э-4» працягваюць работу на адваротным баку Месяца., перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Як паведамілі ў Цэнтры месяцовых даследаванняў і касмічнай праграмы пры Кітайскім нацыянальным касмічным упраўленні (CNSA), абодва апарата працуюць у штатным рэжыме.
Зонд «Чан’э-4», які быў запушчаны 8 снежня 2018 года, здзейсніў першую ў свеце мяккую пасадку ў раёне кратэра басейна Паўднёвы полюс — Эйткен на адваротным баку Месяца 3 студзеня 2019 года.
Месяцовы дзень доўжыцца прыкладна 14 зямных сутак. Такая ж працягласць і ў месяцовай ночы. Зонд «Чан’э-4», які пераходзіць у спячы рэжым падчас з-за недахопу сонечнай энергіі, знаходзіцца на Месяцы ўжо больш чым 500 зямных сутак.
Месяцаход «Юйту-2» адпрацаваў нашмат даўжэй свайго трохмесячнага праектнага тэрміну службы. На падставе атрыманых раней дадзеных і здымкаў паверхні Месяца, месяцаход «Юйту-2» працягнуў рух на паўднёвы захад у кірунку базальтавай зоны або ўдарных кратэраў з высокай адбівальнай здольнасцю.
Спектрометр ВК-бачання, панарамная камера, дэтэктар нейтральнага атама і месяцовы радар на лунаходзе працягваюць правядзенне запланаваных навуковых даследаванняў.
Дзякуючы аналізу радыёлакацыйных дадзеных, атрыманых зондам «Чан’э-4», даследчыкі нядаўна выявілі шматслаёвую падземную структуру ў зоне прызямлення.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya