Раман ГАЛОЎЧАНКА, прэм'ер-мiнiстр:
«Сiтуацыя з цэнамi ў нас абсалютна спакойная. Мы знаходзiмся ў прагнозных параметрах, нават iдзём нiжэй за прагноз. Задача, якая была пастаўлена перад урадам i Нацыянальным банкам, — гадавы рост спажывецкiх цэн не павiнен перавышаць 5 %. З пачатку года мы маем iндэкс росту спажывецкiх цэн 103,2 %. Прычым па кантраляваных цэнах ён яшчэ нiжэйшы. Вядома, быў складаны перыяд, калi з-за разрыву ланцужкоў пастаўшчыкоў пачалi ўзнiкаць iнфляцыйныя навесы, сталi падымацца цэны. Вы памятаеце, ажыятажны попыт узнiкаў на iмбiр, лiмоны, грэчку. Таму давялося тэрмiнова гасiць гэтую сiтуацыю i рэгуляцыйнымi, i эканамiчнымi метадамi».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/urad
[2] https://zviazda.by/be/ekspert
[3] https://zviazda.by/be/tags/ekspert