У Барнауле мужчына прадаў аўтамабіль і пасля гэтага забыў вялікую суму грошай у прадуктовай цялежцы ў мясцовым супермаркеце. Пра гэта паведамляе lenta.ru [1] са спасылкай на Altapress.
Па інфармацыі выдання, звычайна ў крамах мужчына кладзе кашалёк у пакет, але ў гэты раз ён кінуў яго ў цялежку. Па гэтай прычыне ён пераклаў пакеты ў аўтамабіль, а грошы і дакументы пакінуў на паркоўцы.
Па словах мужчыны, прапажу ён заўважыў толькі на наступную раніцу і вырашыў апублікаваць аб'яву ў сацыяльных сетках. Пасля гэтага яму пачалі тэлефанаваць ашуканцы, гатовыя вярнуць нібыта знойдзены імі кашалёк за грашовае ўзнагароджанне.
Мужчына таксама звярнуўся ў паліцыю з заявай аб знікненні кашалька. Аднак супрацоўнікі праваахоўных органаў не змаглі яму дапамагчы. Жонка мужчыны распавяла, што іх больш цікавіла, адкуль яе муж узяў 500 тысяч расійскіх рублёў.
Пазней пацярпелы ўсё ж такі аднавіў страчаныя дакументы. Пры гэтым сям'я не верыць у тое, што грошы вернуць.
Прэв’ю: aif.ru
Спасылкі
[1] https://lenta.ru/news/2020/07/30/barnaul/
[2] https://zviazda.by/be/tags/groshy
[3] https://zviazda.by/be/tags/zniknenne
[4] https://zviazda.by/be/tags/supermarket
[5] https://zviazda.by/be/tags/rasiya
[6] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne