У Выдавецкім доме «Звязда» выйшла з друку вершакамедыя на дзве дзеі Жанны Міус «Першакрасавіцкі суп».
Справядліўкін Коля — вучань чацвёртага класа самай звычайнай школы. Пра прыгоды гарэзнага хлопчыка і яго сяброў вы даведаецеся, прачытаўшы кнігу. Асабліва цікава будзе пагрузіцца ў фантастычны свет мараў і мрояў Колі, дзе дзіцячыя бядоты сядзяць замест звяркоў у клетках, дзе на языку ў няўдачлівага ілгуна Федзі вырастае чароўнае дрэўца і дзе варыцца дзіўны першакрасавіцкі суп.
Для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/kultura
[2] https://zviazda.by/be/tags/litaratura
[3] https://zviazda.by/be/tags/vydavecki-dom-zvyazda-2