Школьныя кірмашы ў Магілёве пачнуць работу 1 жніўня, расказаў начальнік упраўлення гандлю і паслуг Магілёўскага гарвыканкама Уладзімір Казусеў, піша [1] БЕЛТА.
«Школьныя кірмашы ў Магілёве стартуюць 1 жніўня. У абласным цэнтры іх будзе тры. Самы буйны з іх размесціцца на праспекце Пушкінскім на пляцоўцы каля гарадскіх атракцыёнаў. Два іншых будуць працаваць на пляцоўках каля ТЗЦ «Атрыум» і ў ГЦ «Арбат» на праспекце Пушкінскім», — адзначыў Уладзімір Казусеў.
На школьных кірмашах у шырокім асартыменце будуць прадстаўлены канцылярскія тавары, вучэбная літаратура, адзенне, абутак, заплечнікі і многае іншае. У гандлі прымуць удзел прадстаўнікі беларускіх брэндаў, індывідуальныя прадпрымальнікі.
Прадоўжыцца работа школьных кірмашоў да 31 жніўня.
Прэв’ю: newgrodno.by
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/shkolnye-bazary-v-mogileve-nachnut-rabotu-1-avgusta-400713-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/shkolny-kirmash
[3] https://zviazda.by/be/tags/shkola
[4] https://zviazda.by/be/tags/gandal