Стаў вядомы расклад матчаў маладзёжнай жаночай зборнай Беларусі на ЧЕ-2020 па валейболе. Турнір пройдзе ў Босніі і Герцагавіне і Харватыі 22–30 жніўня, паведамляе [1] БЕЛТА са спасылкай на Еўрапейскую канфедэрацыю валейбола.
Падапечныя Вольгі Пальчэўскай і Барыса Каляды, якія трапілі ў групу I, якая базіруецца ў Босніі і Герцагавіне, адкрыюць спаборніцтвы 22 жніўня матчам супраць дружыны Італіі (пачатак сустрэчы ў 21:30 па мінскім часе). Потым валейбалісткі з Беларусі пазмагаюцца з дружынамі Сербіі (23 жніўня, 19:00), Славакіі (24 жніўня, 16:30), Польшчы (26 жніўня, 16:30) і Босніі і Герцагавіны (27 жніўня, 19:00).
У другой групе, якая свае матчы будзе праводзіць у Харватыі, гуляюць зборныя Харватыі, Расіі, Турцыі, Германіі, Балгарыі і Францыі.
29–30 жніўня пройдуць паўфіналы і вырашальныя сустрэчы ў барацьбе за медалі. Харватыя ў тыя ж тэрміны прыме матчы суцяшальнага турніру сярод каманд, якія прэтэндуюць на 5–8-я месцы.
Прэв’ю: rg.ru
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/sport/view/stau-vjadomy-rasklad-matchau-maladzezhnaj-zhanochaj-zbornaj-belarusi-na-che-pa-valejbole-90022-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/valeybol
[3] https://zviazda.by/be/tags/sport
[4] https://zviazda.by/be/tags/spabornictvy