Пік бачнасці штогадовага метэорнага патоку, які з'яўляецца з боку сузор'я Пярсей, прыйдзецца на перыяд з 16 па 23 жніўня, паведамляе mir24.tv [1].
Зоркапад Персеіды утвараецца з рэшткаў камэтнага «хваста». Калі каметы набліжаюцца да Сонца, яны награваюцца і пачынаюць рассейваць невялікія часціцы лёду і пылу ў міжпланетнай прасторы. Пад сілай сонечнага ветру гэтыя крупінкі перамяшчаюцца ад цэнтра Сонечнай сістэмы.
Зорнае неба жніўня ўпрыгожыць традыцыйны жнівеньскі зоркапад з сузор'я Пярсей - Персеіды, дзеянне якога прыходзіцца на перыяд з 23 ліпеня па 20 жніўня, а пік патоку - на 12-13 жніўня.
Паводле прагнозаў Міжнароднай метэорнай арганізацыі (ММА), у гэтым годзе чакаецца да 110 метэораў у гадзіну пры ясным небе. Лепш за ўсё Персеіды будуць бачныя праз тры-чатыры дні пасля піка - з 16-23 жніўня.
Для назірання за зоркападам спецыялісты з ММА раяць з'ехаць ад зон светлавога забруджвання, гэта значыць ад дарог, гарадоў і прамысловых прадпрыемстваў. Нават у горадзе можна знайсці прыдатныя для аглядання месца пры дапамозе спецыяльнай карты. На самой кропцы назірання неабходна даць вачам прызвычаіцца да цемры, а не спяшацца глядзець на неба. Толькі пасля гэтага варта шукаць Персеіды.
Прэв’ю: Маскоўскі планетарый
Спасылкі
[1] https://mir24.tv/news/16420107/samyi-yarkii-zvezdopad-mozhno-budet-uvidet-s-16-po-23-avgusta
[2] https://zviazda.by/be/tags/zorki
[3] https://zviazda.by/be/tags/zorkapad
[4] https://zviazda.by/be/tags/perseidy