Матч за Суперкубак Беларусі па валейболе паміж лепшымі дружынамі мінулага сезона, сталічным «Будаўніком» і салігорскім «Шахцёрам», адменены, паведамляе БЕЛТА [1].
Паядынак павінен быў прайсці 9 верасня ў Салігорску. Аднак з-за таго, што ў чэмпіянаце краіны сезона 2019/2020 пераможцу не вызначылі, было прынята рашэнне ў гэтым годзе трафей ня разыгрываць.
Што тычыцца тэрмінаў пачатку чэмпіянату Беларусі сярод мужчынскіх каманд, то ён, як і анансавалася раней, стартуе ў канцы верасня. Каляндар турніру будзе апублікаваны ў бліжэйшы час.
Превью: vcminsk.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/sport/view/match-za-superkubok-belarusi-po-volejbolu-otmenen-400846-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/sport