ЦВК Беларусі вызначыла парадак галасавання грамадзян з COVID-19 на прэзідэнцкіх выбарах. Адпаведная пастанова прынята 31 ліпеня, паведамляе [1] БелТА.
У адпаведнасці з дакументам, пры амбулаторным лячэнні выбаршчыкі не будуць галасаваць на участках па месцы знаходжання або рэгістрацыі. «Тэрытарыяльныя амбулаторна-паліклінічныя арганізацыі аховы здароўя па месцы жыхарства або месцы знаходжання выбаршчыкаў з COVID-19 павінны праінфармаваць іх аб магчымасці прагаласаваць на участках для галасавання, утвораных у бальнічных арганізацыях аховы здароўя, і спосабе арганізацыі галасавання на канкрэтным участку: шляхам дастаўкі выбаршчыка з COVID-19 на адпаведны ўчастак або выезду сяброў участковай камісіі да месца пражывання выбаршчыка», — гаворыцца ў пастанове. Акрамя таго, названыя арганізацыі аховы здароўя павінны будуць перадаць звесткі аб выбаршчыках з COVID-19, якія выказалі жаданне прагаласаваць на участках для галасавання, утвораных у бальнiцах, ва ўчастковыя камісіі.
Дастаўляць выбаршчыкаў з каранавірусам на ўчасткі ў бальніцах ці арганізоўваць выезд сябраў камісій для галасавання на даму павінны будуць арганізацыі аховы здароўя.
Выбары Прэзідэнта Беларусі пройдуць 9 жніўня.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/politics/view/tsik-opredelil-porjadok-golosovanija-grazhdan-s-covid-19-na-prezidentskih-vyborah-400921-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/cvk
[3] https://zviazda.by/be/tags/vybary-2020