Першую ў Казахстане вакцынацыю чалавека ад каранавіруса правялі ў Міжнародным цэнтры вакцыналогіі пры Казахскім нацыянальным аграрным універсітэце, паведамляе [1] «Хабаров 24».
Першым казахстанцам, які атрымаў прышчэпку, стаў дырэктар цэнтра Кайсар Табынаў. Яму ўвялі прэпарат пад назвай COVAX-19.
Вакцына распрацавана ў Аўстраліі і ў цяперашні час праходзіць першую фазу клінічных выпрабаванняў.
На сёння ў Казахстане пацверджаны 90367 выпадкаў заражэння каранавірусам, 60825 пацыентаў ачунялі, 793 чалавекі памерлі.
Спасылкі
[1] https://24.kz/ru/news/top-news/item/413265-provedena-pervaya-v-kazakhstane-vaktsinatsiya-ot-covid-19
[2] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[3] https://zviazda.by/be/tags/vakcynacyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/kazahstan