Сын Індыйскага актора Дэні Дэнзангпа Рынзінг Дэнзангпа плануе аднавіць здымкі баевіка «Атрад» — The Squad у Беларусі, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны» [1] са спасылкай на IANS.
Здымкі і да гэтага праходзілі ў нашай краіне. Каля 70 % кінастужкі ўжо былі знятыя, аднак працэс прыпынілі з-за пандэміі COVID-19. Але ў верасні пасля паўзы амаль у чатыры месяцы акцёры і члены здымачнай групы вярнуцца на пляцоўку ў Беларусь.
Карціна павінна была выйсці гэтым летам, цяпер жа фільм «Атрад» плануецца прадставіць публіцы ў снежні 2020-га.
Прэв’ю: «Мінск-Навіны»
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/v-belarusi-vozobnovyat-semki-indijskogo-boevika/
[2] https://zviazda.by/be/tags/kino
[3] https://zviazda.by/be/tags/indyyski-film
[4] https://zviazda.by/be/tags/zdymki