Беларусь з 1 жніўня падвысіла экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў ад 29 ліпеня 2020 года № 450, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА [1].
Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту складзе $ 46,9 за 1 т (раней — $37,8).
Пошліна на прамагонны бензін павышаная з $ 20,7 да $ 25,7 за 1 т. На таварныя бензіны, лёгкія і сярэднія дыстыляты — з $ 11,3 да $ 14 за 1 т. Такая ж пошліна ўстаноўленая ў дачыненні да дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолы, змазачных і іншых маслаў.
Раней стаўкі вывазных мытных пошлін у дачыненні да сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, змяняліся 1 ліпеня. Тады яны таксама павышаліся.
Прэв’ю: БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/belarus-povysila-eksportnye-poshliny-na-neft-i-nefteprodukty-400984-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/nafta
[3] https://zviazda.by/be/tags/poshlina
[4] https://zviazda.by/be/tags/ekspart