Чарговы танкер нафты ад дзяржаўнай нафтавай кампаніі Азербайджана SOCAR для Беларусі прыбудзе ў порт Адэсы 4-5 жніўня, паведаміў БЕЛТА [1] прэс-сакратар канцэрна «Белнафтахім» Аляксандр Цішчанка.
«2 жніўня з Супсы (порт у Грузіі. — Заўвага БЕЛТА) выйшаў танкер з 85 тыс. т азербайджанскай нафты. Прыбыццё ў порт Паўднёвы чакаецца 4-5 жніўня», — паведаміў Аляксандр Цішчанка.
SOCAR сёлета паставіла беларускаму канцэрну «Белнафтахім» пяць партый нафты агульным аб’ёмам каля 420 тыс. т праз порт Адэсы і нафтаправод Адэса — Броды на Мазырскі НПЗ. Старшыня канцэрна «Белнафтахім» Андрэй Рыбакоў паведамляў, што SOCAR у бягучым годзе можа паставіць у Беларусь да 1 млн т нафты.
У жніўні Беларусь таксама павінна атрымаць другую партыю нафты з ЗША. Танкер з 80 тыс. т нафты гатунку White Eagle Blend чакаюць у Клайпедзе 6-8 жніўня. З Клайпеды на нафтаперапрацоўчы завод «Нафтан» дастаўка будзе весціся чыгуначным транспартам
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/tanker-s-azerbajdzhanskoj-neftjju-dlja-belarusi-pribudet-v-port-odessy-4-5-avgusta-401069-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/nafta