У прыватным сектары, які ідзе пад знос пасля перасялення жыхароў, на прысядзібных участках застаюцца зялёныя насаджэнні. Яны не павінны знікнуць. Такую задачу паставіў на нядаўнім пасяджэнні працоўнай групы па добраўпарадкаванні і ўтрыманні гарадскіх тэрыторый намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч, інфармуе minsknews.by [1]
— Людзі выязджаюць, вывозяць рэчы, але пакідаюць кустоўе і мнагалетнікі каля дамоў. Яны не павінны пайсці пад бульдозер. Трэба паступаць па-гаспадарску: перасаджваць гэтыя расліны на гарадскія тэрыторыі, — сказаў Аляксандр Дараховіч.
Працягваючы тэму добраўпарадкавання, ён падкрэсліў, што варта ацаніць стан берагавых ліній гарадскіх водных аб'ектаў, а таксама тэрыторый, прылеглых да прамысловых прадпрыемстваў, выявіць забытыя месцы, куды восенню будуць накіраваны сілы удзельнікаў суботнікаў.
Прэв’ю: e1.ru
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/nasazhdeniya-iz-snosimogo-chastnogo-sektora-budut-ispolzovat-v-ozelenenii-gorodskih-territorij/
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk