У вядомым горадзе Ухань (правінцыя Хубэй, Цэнтральны Кітай) мяркуецца стварыць сховішча для рэзервовага запасу рэканвалесцэнтнай плазмы крыві, сабранай у донараў, якіх вылечылі ад COVID-19, каб дапамагчы большай колькасць пацыентаў з гэтай хваробай, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Як стала вядома, за збор плазмы крыві будзе адказваць Уханьскага цэнтра пералівання крыві. З пачатку лютага ва Ухані было здзейснена звыш 1,3 тысячы сеансаў па забору плазмы крыві ў пацыентаў, якія ахвяравалі больш чым 460 тысяч мілілітраў плазмы крыві.
Паводле дадзеных цэнтра, ва Ухані, якая моцна пацярпела ад эпідэміі COVID-19, таксама было накіравана 17,5 тыс. мл гэтага віду донарскай плазмы крыві з іншых рэгіёнаў Кітая. У сваю чаргу з 10 красавіка гэты горад прапанаваў 85,8 тыс. мл плазмы крыві для шэрагу раёнаў краіны, у тым ліку гарадоў Пекін і Харбін (правінцыя Хэйлунцзян, Паўночна-Усходні Кітай).
У реканвалесцэнтнай плазме, атрыманай з плазмы крыві пацыентаў, якіх вылечылі ад COVID-19, утрымліваецца вялікая колькасць ахоўных антыцелаў, якія, сведчаць даследванні, даказалі сваю эфектыўнасць у лячэнні каранавіруса.
У лютым адпаведная тэрапія была занесена КНР у кіраўніцтва па дыягностыцы і лячэнні. Кітайскія эксперты ў галіне аховы здароўя таксама заклікалі пацыентаў стаць донарамі плазмы крыві.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya