Датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта пройдзе ў Беларусі з 4 па 8 жніўня ўключна. Загадзя могуць прагаласаваць выбаршчыкі, якія не змогуць гэтага зрабіць у дзень правядзення выбараў 9 жніўня.
Выбарчыя ўчасткі будуць адкрыты з 10:00 да 14:00 і з 16:00 да 19:00. Афіцыйнага пацверджання прычын, па якіх чалавек не можа прагаласаваць у асноўны дзень, не трэба. Пры сабе выбаршчыку трэба мець пашпарт. Бюлетэнь выдаецца таксама пры прад'яўленні ваеннага білета (для ваеннаслужачых тэрміновай службы), службовага пасведчання работніка дзяржоргана (арганізацыі), пасведчання кіроўцы. Прагаласаваць можна і па пенсійным пасведчанні, пасведчанні інваліда (пры наяўнасці фатаграфіі), студэнцкаму білету. Калі выбаршчык страціў пашпарт або яго скралі, то на ўчастак яму трэба ўзяць з сабой даведку з органаў унутраных спраў, якая пацвярджае асобу грамадзяніна.
Датэрміновае галасаванне не праводзіцца на ўчастках, утвораных у санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых арганізацыях аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу ў стацыянарных умовах. У Беларусі іх 231. Усяго ўтворана 5767 участкаў для галасавання, у тым ліку 44 за межамі краіны.
У спісы выбаршчыкаў ўнесены 6 844 932 грамадзяніны.
ЦВК Беларусі зарэгістравала пяць кандыдатаў на пасаду Прэзідэнта на выбарах у 2020 г: дзеючага кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнку, Андрэя Дзмітрыева, Ганну Канапацкую, Святлану Ціханоўскую і Сяргея Чэрачня.
БелТА [2]
Прэв’ю: inbalashikha.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] http://www.belta.by/politics/view/dosrochnoe-golosovanie-na-vyborah-prezidenta-startuet-v-belarusi-401189-2020/
[3] https://zviazda.by/be/tags/vybary-2020