Напярэдадні 102-й гадавіны з дня ўтварэння Віцебскай губернскай міліцыі і з мэтай папулярызацыі службы ў органах унутраных спраў сярод моладзі ўпраўленне ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама аб’явіла конкурс малюнка на тэму «Віцебскай міліцыі — 102». Яго ўмовы размешчаны на сайце УУС аблвыканкама.
Ён праводзіцца сярод жыхароў вобласці без узроставых абмежаванняў. На конкурс прымаюцца работы, выкананыя ў розных відах і тэхніках выяўленчага мастацтва (акварэль, гуаш, алоўкі, фламастэры і інш.). Тэматыка работ павінна быць звязана з дзейнасцю органаў унутраных спраў.
Мастацкія работы павінны быць выкананы акуратна, эстэтычна аформлены. Кожная павінна мець наступную інфармацыю: назва, прозвішча і імя аўтара, кантактны тэлефон.
Пасля завяршэння конкурсу творчыя работы вяртаюцца ўдзельнікам, пры жаданні ўдзельніка могуць застацца ў гісторыка-дэманстрацыйнай зале УУС.
Конкурс праводзіцца ў два этапы. Першы — віртуальная выстава на афіцыйным запісе УУС Віцебскага аблвыканкама ў сацыяльнай сетцы «УКантакце» для інтэрнэт-галасавання. Работа, якая набрала найбольшую колькасць галасоў, прызнаецца пераможцам. Фатаграфіі мастацкіх работ у альбоме на афіцыйным запісе УУС размяшчаюцца ў адкрытым доступе для інтэрнэт-галасавання ў перыяд з 15 жніўня па 1 верасня.
Другі этап — выстава мастацкіх работ праводзіцца ў перыяд з 15 жніўня па 1 верасня ва УУС. Падвядзенне вынікаў, вызначэнне пераможцаў другога этапа конкурсу ускладаецца на конкурсную камісію.
У першым этапе вызначаецца адзін пераможца, у другім — адзін пераможца (I месца) і два прызёры (II, III месца). Па рашэнні камісіі могуць устанаўлівацца дадатковыя прызы. Пераможцы і прызёры першага і другога этапа конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі і памятнымі падарункамі.
Сяргей РАСОЛЬКА
Ілюстрацыя з сайта УУС Віцебскага аблвыканкама
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/milicyya
[2] https://zviazda.by/be/tags/konkurs
[3] https://zviazda.by/be/tags/mus
[4] https://zviazda.by/be/tags/malyunak