Авіякампанія «Белавія» з 5 жніўня аднаўляе рэйсы па маршруце Мінск — Вільнюс — Мінск, гаворыцца [1] на старонцы авіяперавозчыка ў Facebook.
Рэйсы будуць выконвацца па серадах, чацвяргах, пятніцах і нядзелях. Час у шляху складзе 35 хвілін.
Уезд у Літву дазволены грамадзянам краіны і Еўрапейскага саюза, а таксама пасажырам з відам на жыхарства.
«Белавія» рэкамендуе перад палётам азнаёміцца з абмежаваннямі на ўезд у краіну прызначэння і выезд.
Прэв’ю: ria.ru
Спасылкі
[1] https://www.facebook.com/belavia
[2] https://zviazda.by/be/tags/vilnyus
[3] https://zviazda.by/be/tags/belaviya-1