4 жніўня на адзін з выбарчых участкаў Кастрычніцкага раёна сталіцы ў абедзенны час прыйшоў 43-гадовы мужчына. Ён пачаў стукаць у дзверы і ў выніку разбіў шкло. Відавочцы здарэння неадкладна звярнуліся ў праваахоўныя органы, гаворыцца [1] ў Telegram-канале Следчага камітэта Беларусі.
Пры высвятленні прычын здарэння адзін з праваахоўнікаў атрымаў ад хулігана ўдар па галаве.
Па папярэдніх дадзеных, падазраваны знаходзіўся ў стане моцнага алкагольнага ап'янення. Ад медыцынскага агляду мужчына адмовіўся.
У дачыненні да мінчаніна распачата крымінальная справа па ч. 1 арт. 339 (хуліганства), арт. 364 (гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў) Крымінальнага кодэкса.
Мужчына затрыманы, праводзяцца следчыя дзеянні.
Спасылкі
[1] https://web.telegram.org/#/im?p=@skgovby
[2] https://zviazda.by/be/tags/vybary-2020
[3] https://zviazda.by/be/tags/milicyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne
[5] https://zviazda.by/be/tags/huliganstva