Памёр работнік Светлагорскага ЦКК, які атрымаў апёкі пры рамонце трубаправода, паведамляецца [1] ў Telegram-канал канцэрна «Белляспаперпрам».
Канцэрн «Белляспаперпрам» выказвае глыбокі смутак і спагаду ў сувязі са смерцю Аляксея Сасноўскага — электразваршчыка ААТ «Светлагорскі ЦКК», пацярпелага ад няшчаснага выпадку падчас правядзення рамонтных работ трубаправода. Канцэрн выказвае спачуванні родным і блізкім загінулага ў сувязі з незаменнай стратай роднага чалавека. Светлагорскі ЦКК аказвае ўсялякае садзейнічанне ў арганізацыі пахавання.
30 ліпеня два работнікі Светлагорскага ЦКК атрымалі тэрмічныя апёкі, калі рамантавалі трубаправод.
Прэв’ю: khersonmasternews.com.ua
Спасылкі
[1] https://web.telegram.org/#/im?p=@Bellesbumprom
[2] https://zviazda.by/be/tags/spachuvanni
[3] https://zviazda.by/be/tags/smerc
[4] https://zviazda.by/be/tags/nyashchasny-vypadak