Паведамленне ратавальнікам аб пажары ў вёсцы Куляшоўка паступіла амаль у шэсць гадзін вечара.
Калі падраздзяленні МНС прыбылі да месца выкліку, было ўстаноўлена, што ў полі гарыць пшаніца на корані. На момант узнікнення загарання ўборка збожжавых тут не праводзілася.
Пажар быў лакалізаваны і ліквідаваны. У выніку агнём знішчана 0,4 гектара пшаніцы, выратавана 33,6 гектара, паведамляе МНС. Прычына здарэння высвятляецца. Версія, якая разглядаецца, — неасцярожнае абыходжанне з агнём. Вінаватыя асобы ўстанаўліваюцца.
Сяргей РАСОЛЬКА
Фота з сайта МНС
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/mns
[2] https://zviazda.by/be/tags/pazhar
[3] https://zviazda.by/be/tags/pshanica
[4] https://zviazda.by/be/tags/ratavalniki