Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў інтэрв’ю ўкраінскаму журналісту і заснавальніку грамадска-палітычнага інтэрнэт-выдання «ГОРДОН» [1] Дзмітрыю Гардону.
У інтэрв’ю Прэзідэнт распавёў пра сутнасць сваёй палітыкі — як унутранай, так і знешняй. «Калі гэта тычыцца краіны, калі я бачу, што гэта несправядліва, для мяне гэта непрымальна. Справядлівасць — гэта аснова таго, што я спрабую рабіць, або правядзення любой палітыкі. У аснове — справядлівасць», — заявіў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу, што законы — гэта добра, але ў іх часам усё не прапішаш. «Справядлівасць — гэта галоўнае. Калі я бачу, што спрабуюць нахіліць маіх людзей, мой народ, Беларусь — гэта ўсё», — падкрэсліў беларускі лідар.
Па дадзеных Украінскай інтэрнэт-асацыяцыі праект «ГОРДОН» уваходзіць у топ-15 навінных СМІ Украіны. Акрамя таго, агульная колькасць падпісчыкаў YouTube-каналаў яго заснавальніка («Дмитрий Гордон», «В гостях у Дмитрия Гордона») перавышае 2,2 мільёна.
Спасылкі
[1] http://gordonua.com/
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzmitryy-gardon
[4] https://zviazda.by/be/tags/intervyu