З заявай аб знікненні тэрмінала збору дадзеных у Пружанскі РАУС звярнуўся дырэктар адной з крам раёна. Высветлілася, што ахоўнік гандлёвага аб’екта забыўся счытвальнік штрых-кодаў на вуліцы. Сітуацыяй скарыстаўся выпадковы мінак.
Супрацоўнікі крымінальнага вышуку раскрылі злачынства па гарачых слядах. Прагледзеўшы камеры відэаназірання, аператыўнікі вылічылі зламысніка. У выніку кампактная прылада была выяўлена дома ў 53-гадовага жыхара Пружанскага раёна.
Па інфармацыі УУС Брэсцкага аблвыканкама, мужчына заўважыў што яе на складзеных за крамай скрынках і, пераблытаўшы яе з мабільным тэлефонам, забраў мінікамп’ютар сабе. У ходзе гутаркі з праваахоўнікамі вясковец прызнаўся ў зробленым і расказаў, што выкрадзены тэрмінал планаваў выкарыстоўваць як сродак сувязі, а навучыцца карыстацца ім хацеў на наступны дзень пасля таго, як праспіцца і працверазее.
Сяргей РАСОЛЬКА
Фота з сайта УУС Брэсцкага аблвыканкама
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/kradzezh
[2] https://zviazda.by/be/tags/schytvalnik-shtryh-kodau
[3] https://zviazda.by/be/tags/mabilny-telefon