XXVII Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» пройдзе з 6 па 13 лістапада, паведамляе БЕЛТА [1].
Фестываль плануецца правесці ў афлайн-фармаце з паказамі кіно на вялікім экране, лекцыямі, сустрэчамі, урачыстымі цырымоніямі, жывым і шчырымі зносінамі паміж прафесіяналамі індустрыі і аматарамі кіно.
Арганізатары адзначаюць, што з улікам эпідсітуацыі будзе зроблена ўсё магчымае для арганізацыі камфортных і бяспечных сустрэч з гледачамі.
Заснавальнікамі форуму выступаюць Міністэрства культуры, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт пры ўдзеле Белтэлерадыёкампаніі, Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм», Беларускага саюза кінематаграфістаў. Арганізатар — цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «АРТ Карпарэйшн».
Прэв’ю: tobelarus.by
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/culture/view/kinofestival-listapad-projdet-6-13-nojabrja-401688-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/kinafestyval-listapad