Міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік падчас цырымоніі [1] нагадаў, што час эпідэміі змяніў звыклы лад работы ўсіх без выключэння працаўнікоў сістэмы аховы здароўя, уся сістэма ў цэлым і кожны супрацоўнік прайшоў праверку на трываласць.
«Мы адчулі масу эмоцый за гэтыя месяцы: была і гарката страт, і радасць перамог — але ніколі не было панікі, ніколі не было адчування, што мы не справімся. І галоўнае, ніколі не было адчування, што нас кінулі. Як бы цяжка ні было, мы заўсёды адчувалі падтрымку дзяржавы, асабіста вас, Аляксандр Рыгоравіч, грамадства — і гэта было здорава, гэта дапамагала», — падзякаваў міністр.
Асноўнае пачуццё Уладзіміра Караніка сёння — гэта гордасць. За калег, за краіну, за тое, што было зроблена за гады незалежнасці для айчыннай аховы здароўя і дапамагло з гонарам прайсці гэты іспыт. Таму кіраўнік ведамства падзякаваў за веру ў медыкаў і тое, што кіраўнік дзяржавы не сумняваўся: беларускія медыкі пройдуць там, дзе не прайшлі іншыя.
«Мы выйшлі з гэтай сітуацыі больш дасведчаныя, больш моцныя і гатовыя і надалей развіваць сістэму аховы здароўя на карысць моцнай і незалежнай Беларусі», — адзначыў міністр.
Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА
Прэв’ю: БЕЛТА
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/be/news/20200807/1596783950-alyaksandr-lukashenka-pravodzic-sustrechu-z-pracaunikami-sistemy-ahovy
[2] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[3] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-karanik