Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў [1] на сустрэчы з працаўнікамі сістэмы аховы здароўя, дзе ўручыў ім дзяржаўныя ўзнагароды.
Прэзідэнт ужо расказваў, што на барацьбу з каранавірусам дзяржава выдаткавала больш за паўмільярда рублёў. І сёння нагадаў, што хоць Беларусь — небагатая краіна, але ў ёй добра разумеюць, што кожная новая тэхналогія, абсталяванне або лекі — гэта сотні і тысячы выратаваных жыццяў. І эканоміць на гэтым нельга.
«Перакананы, што і нейкія прэміяльныя выплаты ўрачам, якія працуюць суткамі, — таксама заслужанае заахвочванне. А ў будучай пяцігодцы, вы ведаеце, даручана ўраду сярэднюю заработную плату для медыцынскіх работнікаў узняць да 150 працэнтаў сярэдняй па краіне», — паведаміў Прэзідэнт.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/be/news/20200807/1596783950-alyaksandr-lukashenka-pravodzic-sustrechu-z-pracaunikami-sistemy-ahovy
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/urachy
[4] https://zviazda.by/be/tags/zarobak