Аляксандр Лукашэнка, які перахварэў на каранавірус, прапанаваў запісаць яго ў «залаты фонд» людзей, што здаюць плазму крыві для лячэння хворых. Пра гэта ён заявіў [1] на сустрэчы з працаўнікамі сістэмы аховы здароўя, дзе ўручыў ім дзяржаўныя ўзнагароды.
«Я адкрыю сакрэт. Можа, нават для Уладзіміра Сцяпанавіча (Караніка — „Зв.“). Паколькі мне давялося гэтую бяду, як ён кажа, перанесці ўжо. Ведаеш, я пра што падумаў. Ты ж мяне ў гэты залаты фонд зараз запішаш, калі здаюць кроў, плазму робяць і потым лечаць людзей, ды ўвядзі ўсім апазіцыянерам па кроплі. Самы просты шлях павярнуць іх у бок дзяржавы (і ў мой бок). Яны не адмовяцца, ты ж ведаеш — калі ў рэанімацыю трапляеш, там ужо не глядзіш, якая кроў, абы выжыць», — напаўжартаваў кіраўнік дзяржавы.
Асобна падзякаваў урачам за тое, што паставілі яго на ногі.
Варвара МАРОЗАВА
Прэв’ю: tsv.md
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/be/news/20200807/1596783950-alyaksandr-lukashenka-pravodzic-sustrechu-z-pracaunikami-sistemy-ahovy
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[4] https://zviazda.by/be/tags/plazma-kryvi