За чатыры дні датэрміновага галасавання яўка выбаршчыкаў на выбарах Прэзідэнта Беларусі склала 32,24 %. Такая інфармацыя размешчана [1] на сайце ЦВК.
У Брэсцкай вобласці на выбарчыя ўчасткі прыйшлі 30,11 % выбаршчыкаў ад агульнай колькасці ўключаных у спісы па рэгіёне, у Віцебскай — 30,86 %, Гомельскай — 42,72 %, Гродзенскай — 30,02 %.
У Мінскай вобласці прагаласавалі 29,09 % выбаршчыкаў, у Магілёўскай — 37,88 %, Мінску — 26,45 %.
Агульная колькасць выбаршчыкаў, уключаных у спісы, складае 6 836 585 чалавек.
Датэрміновае галасаванне на выбарах стартавала 4 жніўня і завершыцца 8 жніўня.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] http://rec.gov.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/vybary-2020
[3] https://zviazda.by/be/tags/daterminovae-galasavanne