Удзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах незаконны і цягне наступленне адміністрацыйнай і крымінальна-прававой адказнасці. Пра гэта сёння журналістам заявіў генеральны пракурор Аляксандр Канюк, перадае [1] карэспандэнт БЕЛТА.
Аляксандр Канюк звярнуўся да грамадзян Беларусі. «Вас заклікаюць прыняць удзел у так званых мірных акцыях пратэсту. Папярэджваю, што ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах незаконны і цягне наступленне адміністрацыйнай і крымінальна-прававой адказнасці», — сказаў генпракурор.
«Прашу вас праявіць разважлівасць. Асабліва звяртаюся да ўсіх бацькоў: не дайце ўцягнуць сваіх дзяцей у чужыя брудныя гульні. Зберажыце іх ад неабдуманых дзеянняў, не дазвольце стаць разменнай манетай», — падкрэсліў Аляксандр Канюк.
Прэв’ю: БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/konjuk-prizyvaet-belorusov-projavit-blagorazumie-i-ne-uchastvovat-v-nesanktsionirovannyh-aktsijah-401983-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/alyaksandr-kanyuk
[3] https://zviazda.by/be/tags/adkaznasc