У Гомельскай вобласці выбары адбыліся: у рэгіёне прагаласавалі 54,44% выбаршчыкаў. Пра гэта паведаміла [1] старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына сёння ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1».
Да адзнакі 50% тых, хто прагаласаваў, наблізілася і Магілёўская вобласць - за 5 дзён датэрміновага галасавання свой выбар зрабілі 49,92% выбаршчыкаў.
У Брэсцкай вобласці на выбарчыя ўчасткі прыйшлі 38,4% выбаршчыкаў ад агульнай колькасці ўключаных у спісы па рэгіёне, у Віцебскай - 39,34%, Гродзенскай - 38,6%, Мінскай - 39,66%, у Мінску - 33,4% .
Яўка па краіне склала 41,7%.
Агульная колькасць выбаршчыкаў, уключаных у спісы, складае 6 829 937 чалавек.
Датэрміновае галасаванне праходзіла з 4 па 8 жніўня. 9 жніўня - асноўны дзень галасавання на выбарах прэзідэнта Беларусі.
Спасылкі
[1] http://tvr.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/vybary-2020
[3] https://zviazda.by/be/tags/daterminovae-galasavanne
[4] https://zviazda.by/be/tags/gomelskaya-voblasc
[5] https://zviazda.by/be/tags/lidziya-yarmoshyna-2