У Віцебскай вобласці выбары адбыліся ва ўсіх раёнах – у кожным яўка перавысіла 50%, паведамілі [1]БЕЛТА ў абласной выбарчай камісіі.
Агульная яўка выбаршчыкаў на выбарах Прэзідэнта Беларусі ў Віцебскай вобласці па стане на 16.00 склала 75,05%. Свой выбар зрабілі больш за 635 тыс. выбаршчыкаў, уключаных у спісы для галасавання.
У аблвыбаркаме дадалі, што людзі актыўна галасуюць ва ўсіх раёнах вобласці. Выбары праходзяць у спакойным рэжыме, без правакацый і парушэнняў.
У Віцебскай вобласці з раніцы адкрыты 750 участкаў для галасавання, у тым ліку 21 участак, размешчаны ў санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, арганізацыях аховы здароўя і воінскіх часцях. У спісы для галасавання ўключана больш за 847 тыс.чалавек.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/v-vitebskoj-oblasti-vybory-sostojalis-vo-vseh-rajonah-402177-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/vybary-2020