Падаўжаць тэрмін галасавання нельга, паведаміла [1] старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1».
«Адразу ж магу сказаць, што падаўжаць тэрмін галасавання нельга, закон прадугледжвае галасаванне да 20.00, ЦВК не ўносіць змены ў закон. Адпаведна, камісіі павінны зачыніцца», — цытуе [1] Лідзію Ярмошыну БЕЛТА.
Па яе словах, правакатары наўмысна зацягваюць працэс і псуюць бюлетэні. «Яны звяртаюцца за другім бюлетэнем, псуюць другі. І калі ім адмаўляюцца выдаваць новы, яны кажуць: вы парушаеце нашы канстытуцыйныя правы. Адразу ж магу сказаць, што норма запісаная так, што прадугледжвае выдачу аднаго бюлетэня наўзамен аднаго сапсаванага. Усё астатняе ўжо можна разглядаць як дзейнасць, накіраваную на супрацьдзеянне выбарчай кампаніі, гэта значыць адміністрацыйнае правапарушэнне», — патлумачыла кіраўнік ЦВК.
Лідзія Ярмошына таксама пракамэнтавала размешчаны напярэдадні аўдыёзапіс з аднаго з участкаў. «У нас ёсць інфармацыя ад назіральнікаў, якія прысутнічалі на ўчастку для галасавання і якія працуюць па лініі Федэрацыі прафсаюзаў. Яны заяўляюць, што гэта была рэпетыцыя, што гэта выдуманыя лічбы і проста рэпетаваў старшыня з членамі камісіі. Назавем гэта трэнінг, які ён праводзіў. Магу сказаць, што гэта, напэўна, так і было», — сказала яна.
Прэв’ю: БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/politics/view/golosovanie-predusmotreno-do-2000-prodlevat-srok-nelzja-tsik-402194-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/vybary-2020