Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына ў эфіры тэлеканала “Беларусь 1” [1] распавяла новыя дадзеныя па закрытых участках.
“Па закрытых участках на першым месцы Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка – 28.623 грамадзяніны, або 81.35%. На другім месцы – Святлана Ціханоўская. За яе прагаласавалі 2.848 выбарцаў, або 8%. На трэцім месцы – Ганна Канапацкая, за яе прагаласавалі 688 чалавек. Але я б сказала, што на трэцім месцы ў нас кандыдат супраць усіх – 4%, або 1.422 чалавекі прагаласавалі супраць усіх. Гэта і ёсць трэцяе месца ў нашым рэйтынгу”.
Спасылкі
[1] http://www.tvr.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/cvk