Грамадскія арганізацыі і палітычныя партыі Беларусі, якія вылучылі сваіх назіральнікаў на выбары, заявілі, што выбары адбыліся строга ў адпаведнасці з заканадаўствам, паведамляе БЕЛТА [1].
“9 жніўня завяршылася выбарчая кампанія па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Прадстаўнікі нашых грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый на працягу ўсіх дзён галасавання вялі назіранне на кожным без выключэння выбарчым участку. Звыш за 30 тысяч нашых актывістаў, а гэта абсалютная большасць ад усіх акрэдытаваных на выбарах назіральнікаў, заяўляюць: выбары прайшлі строга ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Нашы назіральнікі адсочвалі ўсе працэсы – ад адкрыцця ўчасткаў, апячатвання скрыняў да падліку галасоў”, – адзначана ў заяве партый і грамадскіх аб’яднанняў.
Падкрэсліваецца, што істотных парушэнняў, якія маглі б паўплываць на вынікі выбараў, не зафіксавана. А кожны грамадзянін меў магчымасць свабодна і без перашкод аддаць голас за свайго кандыдата.
“Разам з тым пэўныя палітычныя сілы, якія таксама вылучалі сваіх назіральнікаў, мэтанакіравана скажалі інфармацыю пра ход галасавання, ды і ўсёй выбарчай кампаніі ў цэлым. Намерана ішлі на правакацыі, пагражалі грамадзянам і членам выбарчых кампаній. Пагрозы, знявагі і хамства былі для іх нормай. І нашы прадстаўнікі штодня фіксавалі дзясяткі парушэнняў норм заканадаўства з іх боку. Відавочна, што ўсе гэтыя дзеянні – звёны аднаго ланцуга, скіраванага на дэстабілізацыю абстаноўкі ў краіне і дыскрэдытацыю выбараў. Зрабіць гэта ім не ўдалося”, – сказана ў тэксце заявы.
“Мы заяўляем: палітычная кампанія, якая прайшла, адбылася дакладна ў адпаведнасці з Выбарчым кодэксам. Вынікі галасавання пацвярджаюць выбар грамадзян нашай краіны і не падлягаюць сумненню”, – адзначана ў заяве.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/politics/view/vybory-proshli-strogo-v-sootvetstvii-s-zakonodatelstvom-nabljudateli-402255-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/vybary-2020